У Кітаі налічваецца больш за 1,7 млн маракоў
Па стане на канец 2020 года ў Кітаі налічвалася 1 млн 716 тыс. членаў экіпажаў суднаў, паведаміла Міністэрства транспарту КНР 27 чэрвеня.
Прыкладна 258 тыс. іх — жанчыны, гаворыцца ў справаздачы ведамства.
Сярод маракоў колькасць членаў экіпажаў марскіх суднаў узрасла на 3% у гадавым вылічэнні да прыкладна 808 тыс. чалавек, у той час як колькасць членаў экіпажаў суднаў унутранага воднага транспарту павялічылася на 3,9% і склала прыкладна 908 тыс. чалавек.
Да канца 2020 года ў Кітаі было зарэгістравана 592998 маракоў для міжнародных рэйсаў, з іх 39 02 — жанчыны.
Міністэрства транспарту КНР удасканальвае працэсы падрыхтоўкі, правядзення экзаменаў і атэстацыі членаў экіпажаў суднаў. У 2020 годзе кітайскія навучальныя ўстановы прынялі каля 19 тыс. студэнтаў на спецыяльнасць «суднаваджэння".