У Кітаі знаходзіцца пятая частка ўсіх хуткарослых стартапаў
За мінулыя 5 гадоў колькасць хуткарослых стартапаў у Кітаі істотна павялічылася, і ў маі бягучага года яны складалі 20 працэнтаў агульнай колькасці падобных стартапаў у свеце. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным глабальнай кансалтынгавай кампаніяй Accenture.
Адзначаецца, што гэтыя хуткарослыя стартапы, якія адрозніваюцца ўласцівымі кітайскаму рынку тэхналагічнымі інавацыямі і бізнес-мадэлямі, сведчаць аб агульным росце інавацыйнага патэнцыялу краіны.
Вядучыя кампаніі Кітая імкнуліся да прысутнасці на глабальным рынку з самага пачатку сваёй дзейнасці, і ўсё больш "аднарогаў" разлічваюць за кошт выхаду на замежны рынак павялічыць сваю рынкавую долю і стварыць новыя кропкі для росту прыбытку.
Паводле даследавання Accenture, у якім прынялі ўдзел 87 хуткарослых кітайскіх стартапаў, 45% такіх кампаній лічыць пашырэнне глабальнага бізнесу жыццёва важным, а 82% плануе на працягу 24 месяцаў адкрыць замежныя філіялы.