У Пекіне прайшла прэс-канферэнцыя з нагоды 100-годдзя КПК
У Пекіне ў прэс-цэнтры для асвятлення ўрачыстасцяў з нагоды 100-годдзя заснавання КПК 27 чэрвеня адбылася першая прэс-канферэнцыя.
Дырэктар Інстытута гісторыі партыі і партыйнай літаратуры ЦК КПК Цюй Ціншань і іншыя навуковыя супрацоўнікі, якія спецыялізуюцца на гісторыі КПК, прынялі ўдзел у мерапрыемстве.
Інстытут прыкладае істотныя намаганні для прасоўвання даследаванняў у галіне гісторыі КПК, працы па рэдагаванні партыйнай літаратуры, складанні і перакладзе дакументаў, адзначыў Цюй Ціншань.
У ходзе прэс-канферэнцыі эксперты коратка прадставілі дасягненні Кампартыі за апошнія 100 гадоў і ўклад інстытута ў кампанію па вывучэнні гісторыі партыі і асвеце членаў КПК.