Сі Цзіньпін накіраваў віншаванні ў сувязі з уводам у эксплуатацыю першай партыі энергаблокаў на ГЭС “Байхэтань”
28 чэрвеня старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальнае пасланне ў сувязі з уводам у эксплуатацыю першай партыі энергаблокаў на гідраэлектрастанцыі на паўднёвым захадзе Кітая.
Кіраўнік Кітая адзначыў, што праца ГЭС «Байхэтань» з'яўляецца важнай часткай рэалізацыі праграмы перакідання электраэнергіі з захаду на ўсход краіны. Сі Цзіньпін заклікаў будаўнікоў ГЭС «Байхэтань» унесці яшчэ большы ўклад у дасягненне вугляроднай нейтральнасці, садзейнічанне «зялёнай» трансфармацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Поўная здача ў эксплуатацыю ГЭС «Байхэтань» адбудзецца ў 2022 годзе. Агульная вызначаная магутнасць ГЭС складзе 16 млн кВт, штогод станцыя будзе выпрацоўваць да 62 млрд кВт/г электраэнергіі. Па гэтым паказчыку яна будзе саступаць толькі сусветнаму рэкардсмену -- найбуйнейшай у свеце ГЭС «Тры цясніны» на рацэ Янцзы, якая ў 2020 годзе выпрацавала 103,1 млрд кВт/г электрычнасці, абнавіўшы сусветны рэкорд генерацыі энергіі на асобна ўзятай гідраэлектрастанцыі. Праца ГЭС «Байхэтань» дазволіць скараціць штогадовы выкід вуглякіслага газу ў КНР на 51,6 млн тонаў.