Сі Цзіньпін павіншаваў Народную партыю Камбоджы з 70-годдзем заснавання

2021-06-28 16:12:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін у панядзелак накіраваў віншавальнае пасланне старшыні Народнай партыі Камбоджы Хун Сэну з нагоды 70-годдзя заснавання партыі.

У пасланні Сі Цзіньпін напісаў, што з нагоды 70-й гадавіны заснавання НПК ён хацеў бы перадаць цёплыя віншаванні Хун Сэну, НПК і народу ад імя КПК і кітайскага народа, а таксама ад сябе асабіста.

Лідар Кітая адзначыў, што на працягу доўгага часу НПК аб'ядноўвала і ўзначальвала камбаджыйскі народ у прасоўванні справы нацыянальнага будаўніцтва і развіцця, уносячы станоўчы ўклад у рэгіянальную стабільнасць і росквіт.

Кітай будзе падтрымліваць Камбоджу ў прасоўванні па шляху развіцця, які адпавядае яе нацыянальным умовам, дадаў Сі Цзіньпін, выказаўшы ўпэўненасць кітайскага боку ў тым, што пад кіраўніцтвам Хун Сэна НПК працягне ўносіць ўклад у росквіт Камбоджы, а таксама ў рэгіянальны мір і развіццё.

КПК высока шануе супрацоўніцтва з НПК, сказаў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што ён гатовы працаваць з Хун Сэнам над умацаваннем палітычнага кіраўніцтва адносінамі паміж дзвюма краінамі і партыямі, паглыбленнем абменаў і супрацоўніцтва паміж партыямі і ў іншых галінах, а таксама садзейнічаць стварэнню супольнасці адзінага лёсу Кітая і Камбоджы, каб несці карысць краінам і іх народам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ