Кітайскі дыпламат на пасяджэнні СПЧ пералічыў злачынствы генацыду, учыненыя заходнімі краінамі
Выступаючы ў панядзелак на 47-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, пасланнік Пастаяннага прадстаўніцтва КНР ў Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Цзян Дуань пералічыў злачынствы генацыду, учыненыя Злучанымі Штатамі, Канадай і іншымі заходнімі краінамі, і заклікаў міжнародную супольнасць правесці ўсебаковае расследаванне і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
Цзян Дуань заявіў, што генацыд прызнаны сур'ёзным міжнародным злачынствам, якое нясе чалавецтву пакутлівыя бедствы, яго разбуральныя наступствы захоўваюцца і па гэты дзень. За амаль сто гадоў з моманту заснавання ЗША ў краіне выгналі з родных мясцін і знішчылі вялікую колькасць індзейцаў, колькасць якіх рэзка скарацілася з 5 млн у канцы 15-га стагоддзя да 250 тыс. у пачатку 20-га. Карэнныя амерыканцы па-ранейшаму жывуць у аддаленых рэзервацыях.
Канада гвалтоўна адправіла 150 тыс. дзяцей-абарыгенаў у школы-інтэрнаты для "асіміляцыі" і жорстка абыходзілася з імі, па меншай меры 3,2 тыс. дзяцей памерлі. Гэта толькі невялікая колькасць тых абарыгенаў, якія загінулі ў выніку генацыду ў Канадзе, дадаў пасланнік.
Іншыя заходнія краіны таксама здзейснілі сур'ёзныя злачынствы генацыду і злачынствы супраць чалавецтва ў ходзе каланізацыі і агрэсіі супраць іншых дзяржаў, падкрэсліў дыпламат.
Цзян Дуань заявіў, што на міжнароднай супольнасці ляжыць адказнасць за расследаванне ўсіх злачынстваў генацыду, прыцягненне вінаватых да адказнасці, прадухіленне беспакаранасці і ліквідацыю спадчыны генацыду.