Сі Цзіньпін выступіў з прамовай на цырымоніі ўручэння ордэнаў Першага ліпеня

2021-06-29 17:20:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін выступіў з прамовай на цырымоніі з нагоды ўручэння адметным сябрам КПК ордэнаў Першага ліпеня.

Сі Цзіньпін заявіў, што кітайскія камуністы з пакалення ў пакаленне ўпартазмагаліся за нацыянальную незалежнасць і народнае вызваленне, а таксама замагутнасць краіны і шчасце народа.

"Быць цвёрдым у сваіх перакананнях -- гэта значыць заставацца вернымпершапачатковай мэце і прысвячаць нават каштоўнае жыццё партыі і народу", --сказаў ён.

Усе ўзнагароджаныя ордэнамі Першага ліпеня -- простыя героі, якія аддаюць сілысваім службовым абавязкам. Іх учынкі можна вывучаць і здзяйсняць, да стану іх духу можна імкнуцца і спасцігаць яго ўсім іншым простым людзям, сказаў Сі Цзіньпін.

Узнагароджаныя ордэнамі першага ліпеня з'яўляюцца ўвасабленнем такіх якасцяў членаў КПК, як сумленнасць і адданасць справе. Такія якасці і дух паказваюць слаўныя традыцыі самаахвярнасці ў працы і сціпласці ў жыцці, а таксама традыцыю таго, што калектыўныя інтарэсы вышэй за індывідуальныя, сказаў Сі Цзіньпін.

Сі Цзіньпін заявіў, што ўладальнікі ордэнаў увасабляюць асноўную мэту кітайскіх камуністаў: ставіць народ у цэнтр свайго сэрца, шчыра служыць народу.

Сі Цзіньпін заклікаў членаў КПК і кадравых работнікаў смела рухацца наперад да галоўнай мэты -- усебаковай пабудове мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы, а таксама да ажыццяўлення кітайскай мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ