У Кітаі падвысяцца рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва
З аўторка ў Кітаі павысяцца рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, заявілі ў панядзелак у Дзяржкамітэце па справах развіцця і рэформаў КНР.
З улікам нядаўніх змяненняў сусветных коштаў на нафту, рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва ў Кітаі павысяцца на 225 юаняў і 215 юаняў за тону адпаведна.
Згодна з дзейным механізмам цэнаўтварэння ў Кітаі, калі сусветныя цэны на сырую нафту мяняюцца больш чым на 50 юаняў за тону і застаюцца на гэтым узроўні на працягу 10 працоўных дзён, цэны на бензін і дызельнае паліва карэктуюцца.
Тром найбуйнейшым нафтавым кампаніям Кітая прапанавана падтрымліваць здабычу нафты ў мэтах забеспячэння стабільных паставак нафтапрадуктаў.