У цэнтральным Кітаі знайшлі 1000-гадовы мост
Кітайскія археолагі раскапалі старажытны мост, які быў калісьці знакавым збудаваннем горада Кайфэн /прав. Хэнань, Цэнтральны Кітай/.
Шырыня насцілу гэтага каменнага моста складае 30 метраў, што робіць яго такім жа шырокім, як і сучасныя 8-палосныя аўтадарожныя масты.
Мост быў пабудаваны ў часы праўлення дынастыі Тан /618-907 гг./ і перасякае раку Бяньхэ. Мост з’яўляўся знакавым збудаваннем горада, які ў часы праўлення дынастыі Паўночная Сун /960-1127 гг./ служыў сталіцай дзяржавы.
Мост выконваў свае функцыі на працягу шасці дынастый, пакуль яго не накрыла глеем і пяском падчас разліву Хуанхэ ў 1642 годзе. Гэты мост знайшлі выпадкова ў 1984 годзе. Супрацоўнікі Хэнаньскага інстытута культурных рэліквій і археалогіі пачалі раскопкі моста ў 2018 годзе.
Чжоу Жуньшань, які ўзначальвае раскопкі, заявіў, што выяўленыя каменныя пліты з насцілу датуюцца перыядам праўлення дынастыі Мін /1368-1644 гг./. Акрамя таго каманда навукоўцаў раскапала храм бога ракі таксама часоў гэтай дынастыі і мноства культурных артэфактаў, такіх як пазалочаныя медныя статуі, медныя манеты і добра захаваны блакітны і белы фарфор. Знаходкі маюць важную навуковую каштоўнасць для вывучэння культуры басейна Хуанхэ, адзначыўнавуковец.