Кітай заклікаў краіны G20 умацоўваць дух партнёрства

2021-06-30 16:05:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І 29 чэрвеня заклікаў краіны "Групы 20" умацоўваць дух партнёрства і высунуў прапановы па сумесных дзеяннях.

Ван І зрабіў адпаведную заяву, прымаючы ўдзел у канферэнцыі міністраў замежных спраў краін G20 па відэасувязі.

Адзначыўшы, што эпідэмічная сітуацыя ў свеце застаецца цяжкай, Ван І заявіў, што краіны G20 павінны адстойваць салідарнасць і ўзаемадзеянне і адыгрываць вядучую ролю ў глабальнай барацьбе з эпідэміяй.

Неабходна паскорыць рэалізацыю вынікаў Глабальнага саміту па ахове здароўя, узмацніць супрацоўніцтва ў галіне вакцын, дыягностыкі і лячэння, сумеснай прафілактыкі і кантролю COVID-19, а таксама аказваць дадатковую падтрымку краінам, якія развіваюцца, дадаў Ван І.

Ван І заклікаў краіны G20 садзейнічаць захаванню ўстойлівасці міжнароднага парадку. Паводле яго слоў, члены G20 павінны браць на сябе вядучую ролю ў практыцы праўдзівага мультылатэралізму і цвёрда адстойваць глабальную сістэму, ядром якой з'яўляецца ААН, і міжнародны парадак, заснаваны на міжнародным праве. Дзяржавам-удзельніцам "Групы 20" таксама варта прытрымлівацца адкрытасці і інклюзіўнасці, імкнуцца да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. "Мы павінны настойліва захоўваць адкрытасць і інтэграцыю для надання імпульсу аднаўленню сусветнай эканомікі", -- адзначыў Ван І. Ён дадаў, што краіны G20 павінны праводзіць адказную макраэканамічную палітыку, каб пазбегнуць пабочных эфектаў іх уласных дзеянняў і забяспечыць стабільнае функцыянаванне міжнароднай фінансава-эканамічнай сістэмы .

Кіраўнік МЗС КНР заклікаў краіны G20 няўхільна выбудоўваць адкрытую сусветную эканоміку, актыўна падтрымліваць бяспеку. Ён таксама заклікаў "Групу 20" не дапускаць фрагментацыі міжнароднага рынку і палітызацыі механізмаў супрацоўніцтва. Члены G20, сказаў міністр, павінны і далей праводзіць структурныя рэформы для дасягнення якаснага і ўстойлівага аднаўлення.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ