Кітайскі акумулятарны гігант працягнуў дамову з Tesla пра пастаўку акумулятараў
У панядзелак кампанія CATL абвясціла, што падпісала пагадненне з Tesla пра пастаўку іённа-літыевых цягавых акумулятараў да канца 2025 года. Такім чынам, было падоўжана пагадненне, падпісанае дзвюма кампаніямі ў 2020 годзе.
CATL з'яўляецца адным з буйных вытворцаў іённа-літыевых акумулятараў у Кітаі.
Як адзначылі ў CATL, новае пагадненне з Tesla будзе дзейнічаць са студзеня 2022 года па снежань 2025 года. Аб'ём паставак будзе вызначацца фактычнымі замовамі, якія пазней размесціць Tesla.
Па выніках 2020 года выручка кампаніі CATL вырасла на 9,9% -- да 50,32 млрд юаняў. Сумарная магутнасць рэалізаваных кампаніяй акумулятараў у тым жа годзе дасягнула 46,84 ГВт/г, гаворыцца ў справаздачы Шэньчжэньскай фондавай біржы.