Шэраг міжнародных рэйтынгавых агенцтваў чакае росту эканомікі Кітая

2021-06-30 16:08:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Шэраг міжнародных рэйтынгавых агенцтваў чакае росту ВУП Кітая ў 2021 годзе.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings заявіла, што аднаўленне эканомікі Кітая ўжо ўступіла ў "спелы этап". Рост ВУП краіны ў 2021 годзе дасягне 8,4%, у 2022 годзе -- 5,5%. Акрамя таго, агенцтва пацвердзіла суверэнны рэйтынг Кітая на ўзроўні "A +", прагноз па рэйтынгу стабільны.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings паведаміла, што ў сувязі з эфектыўным стрымліваннем распаўсюджвання COVID-19 і пасоўваннем масавай вакцынацыі рэальны ВУП Кітая ў 2021 годзе вырасце на 8,3%.

Агенцтва Bloomberg у панядзелак паведаміла, што ў чэрвені эканоміка Кітая паказала прыкметы больш збалансаванага росту. Чакаецца, што тэмпы росту ВУП Кітая ў 2021 годзе дасягнуць 8,5%.

Паводле Нацыянальнага бюро статыстыкі КНР, у першым квартале бягучага года ВУП Кітая вырас на 18,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ