Кампартыя Кітая -- у гісторыях жыцця герояў нашага часу
«Усе лаўрэаты ордэнаў Першага ліпеня -- з народа, іх учынкі і жыццё караняцца ў народзе. Гэта героі нашага часу, якія самааддана і добрасумленна выконваюць свае абавязкі і прысвяцілі сябе працы", -- заявіў 29 чэрвеня генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін на цырымоніі ўручэння ордэнаў Першага ліпеня.
Для кітайскіх камуністаў ордэн Першага ліпеня -- найвышэйшая партыйная ўзнагарода. Сёлета адзначаецца стогадовы юбілей КПК. Сі Цзіньпін уручыў ордэны 29 адметным сябрам партыі, якія ўнеслі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Сярод іх ветэраны і перадавікі працы, піянеры рэформаў і дзеячы навукі і культуры, абаронцы прыроды і дыпламаты. Яны дзейнічаюць у розных сферах, а па ўзросце ахапілі ўсе перыяды кітайскай рэвалюцыі, будаўніцтва і правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці.
У 1936 годзе амерыканскі журналіст Эдгар Сноу прыбыў у савецкі раён на поўначы Шэньсі, каб пасля напісаць кнігу «Чырвоная Зорка ззяе над Кітаем». У апяваданні Эдгара Сноу кітайскія камуністы і народ -- адзіныя, яны акрыленыя «свабодай, годнасцю і спадзяваннямі».
Пасля ўзнагароджання Чжан Гімэй, заснавальніца першай у Кітаі бясплатнай сярэдняй школы для дзяўчынак, сказала: «Усё, што мы рабілі і робім, -- гэта проста тое, чым многія кітайскія камуністы займаюцца многія гады".
Як адзначыў навуковы супрацоўнік Інстытута стратэгічных даследаванняў Беларусі Сяргей Вяхчук, Кампартыя Кітая заўсёды была на пярэднім краі, стала сімвалам прагрэсу, асабліва пасля пачатку палітыкі рэформаў і адкрытасці. «Гэта не мае аналагаў у гісторыі», -- канстатаваў ён.