СААЗ аб'явіла Кітай краінай, свабоднай ад малярыі
30 чэрвеня Сусветная арганізацыя аховы здароўя выдала Кітаю сертыфікат, які пацвярджае статус «свабоднай ад малярыі» краіны.
"Пасля 70-гадовых высілкаў Кітай атрымаў сертыфікат СААЗ аб тым, што ён свабодны ад малярыі. Гэта выбітны подзвіг для краіны, якая ў 1940-х гадах штогод паведамляла пра 30 мільёнаў выпадкаў захворвання на гэту хваробу", -- гаворыцца ў паведамленні на сайце арганізацыі.
Генеральны дырэктар СААЗ павіншаваў Пекін з гэтым поспехам, дасягнутым пасля дзесяцігоддзяў упартай барацьбы з небяспечнай хваробай. "Сёння мы віншуем народ Кітая з пазбаўленнем краіны ад малярыі", -- адзначыў ён. -- Ггэты поспех быў заваяваны цаной вялікай працы, і ён прыйшоў пасля дзесяцігоддзяў мэтанакіраваных і паслядоўных дзеянняў".