У Кітаі выпусцяць юбілейныя маркі ў гонар стагоддзя КПК
Дзяржаўнае паштовае ўпраўленне КНР выпусціць 1 ліпеня камплект юбілейных паштовых марак, прысвечаных 100-годдзю заснавання Камуністычнай партыі Кітая.
У дызайне гэтага камплекта, які складаецца з 20 паштовых марак, выкарыстоўваюцца флуарэсцэнтныя чарнілы чырвонай і залатой афарбоўкі ў якасці асноўных колераў малюнка. Маркі апавядаюць пра 100-гадовы шлях КПК.
У гонар гэтай даты будзе выпушчаны таксама памятны канверт, на якім намаляваныя эмблема КПК, Вялікая кітайская сцяна і памятнае выказванне, напісанае залатымі іерогліфамі, якое абвяшчае: “Заставацца верным першапачатковай мэцэ, заўсёды памятаць пра сваю місію”.