У Кітаі за мінулыя суткі выяўлена 9 новых завезеных выпадкаў заражэння COVID-19
У аўторак у кантынентальным Кітаі зафіксавана 9 новых выпадкаў заражэння COVID-19. Усе яны завезеныя з-за мяжы, паведамілі ў сераду ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.
Па два выпадкі выяўлена ў правінцыях Фуцзянь, Хубэй і Юньнань, па адным -- у правінцыях Хунань, Гуандун і Сычуань, заявілі ў ведамстве.
У той жа дзень новыя пацыенты з падазрэннем на заражэнне каранавірусам і новыя смяротныя выпадкі ад COVID-19 у Кітаі адсутнічалі, паведамілі ў ведамстве.