У Кітаі пачалося будаўніцтва шматмэтавых тэлескопаў

2021-07-01 15:50:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У правінцыі Цінхай на паўднёвым захадзе Кітая на днях пачалося будаўніцтва праекта шматмэтавых аглядных тэлескопаў MASTA.Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.

Праект, распрацаваны абсерваторыяй Цзыцзіньшань Акадэміі навук Кітая, прызначаны для выяўлення фрагментаў касмічнага смецця, які знаходзіцца на сярэдніх і высокіх калязямных арбітах.

MASTA размешчаны на вышыні 3800 м над узроўнем мора ў вёсцы Лэнху. Чакаецца, што будаўніцтва будзе завершана ў пачатку2023 года, а рэалізацыя гэтага праекта запоўніць тэхнічны прабел краіны ў гэтай сферы.

З дапамогай MASTA астраномы змогуць выяўляць большую колькасць маленькіх фрагментаў касмічнага смецця і вызначаць арбіту іх руху. Такім чынам, гэта дапаможа забяспечыць бяспеку палётаў касмічных апаратаў, падзяліўся старшы навуковы супрацоўнік абсерваторыі Лэй Чэнмін.

Вёска Лэнху мае ўнікальныя прыродныя ўмовы для правядзення астранамічнага назірання. Зараз тут размешчана шэсць аддзелаў навукова-даследчых устаноў і восем праектаў тэлескопаў. У будучыні гэта вёска можа ператварыцца ў цэнтр астранамічных даследаванняў сусветнага класа.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ