Кітай заклікаў надаваць больш увагі барацьбе з беднасцю
Выступаючы ў сераду з сумеснай заявай ад імя краін-аднадумцаў на 47-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, пастаянны прадстаўнік Кітая ў Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Чэнь Сюй заклікаў надаваць больш увагі барацьбе з галечай. Ён адзначыў, што выкараненне беднасці з'яўляецца першачарговай мэтай Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, а таксама важным аспектам развіцця і абароны правоў чалавека. У цяперашні час амаль 700 млн чалавек ва ўсім свеце жывуць у крайняй галечы, пандэмія COVID-19 можа прывесці да жабрацтва яшчэ больш за 100 млн чалавек. Беднасць стварае сур'ёзную праблему для рэалізацыі і ажыццяўлення правоў чалавека і падрывае чалавечую годнасць. Выкараненне галечы і садзейнічанне ўстойліваму развіццю застаюцца прыярытэтнымі задачамі міжнароднай супольнасці.
Чэнь Сюй заявіў, што краінам свету варта надаваць больш увагі барацьбе з галечай, нарошчваць інвестыцыі, распрацоўваць нацыянальныя стратэгіі і палітыку ў гэтай сферы ў адпаведнасці са сваімі нацыянальнымі ўмовамі, працягваць павышаць узровень жыцця, умацоўваць сацыяльнае забеспячэнне. Сусветнай супольнасці неабходна і далей прасоўваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з галечай, у тым ліку шляхам аказання дапамогі краінам, якія развіваюцца. Дыпламат выказаўспадзяванне, што міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, а таксама спецыяльныя дакладчыкі ААН будуць адыгрываць больш актыўную ролю ў садзейнічанні міжнародным намаганням па барацьбе з беднасцю.