У Кіеве прэзентавалі ўкраінамоўнае выданне першага тома кнігі "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні"

2021-07-01 15:56:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кіеве адбылася прэзентацыя першага тома кнігі "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні", перакладзенага на ўкраінскую мову. Іаксама ва ўкраінскай сталіцы прайшоў двухбаковы форум па пытаннях дзяржкіравання.

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль накіраваў віншавальны ліст на адрас удзельнікаў прэзентацыі і форуму. З прывітальным словам па відэасувязі да іх таксама звярнуўся намеснік загадчыка аддзела прапаганды ЦК КПК, начальнік Прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР Сюй Лінь.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел каля ста чалавек: віцэ-прэм'ер Украіны, старшыня Камісіі па супрацоўніцтве паміж урадамі Украіны і Кітая Вольга Сцефанішына, віцэ-прэм'ер Алег Нямчынаў, кіраўнік парламенцкай фракцыі "Слуга народа" Давід Арахамія, лідар партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка, намеснік міністра замежных спраў Украіны Васіль Боднар і пасол КНР ва Украіне Фань Сяньжун.

Кіраўнік украінскага ўрада павіншаваў КПК са стогадовым юбілеем і заявіў, што ўкраінамоўнае выданне кнігі Сі Цзіньпіна дапаможа Украіне лепш зразумець вопыт Кітая ў галіне дзяржкіравання.

Сюй Лінь у сваім прывітальным слове адзначыў, што ў трох тамах кнігі "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні" выкладзены асноўны змест ідэй старшыні КНР пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай у новую эпоху, паказаны гістарычны ход і практычная дзейнасць КПК у сферы дзяржкіравання ў новую эпоху.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ