Больш за 1,7 млн кітайскіх грамадзян за мяжой прайшлі вакцынацыю ад каранавіруса

2021-07-02 14:40:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністэрства замежных спраў Кітая і кітайскія пасольстві і консульстві за мяжой аказалі 1,7 млн кітайскім грамадзянам дапамогу ў правядзенні вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь.

Кітай актыўна прасоўвае праграму па вакцынацыі «Вясновы парастак». З моманту ўспышкі каранавіруснай інфекцыі кітайскі ўрад занепакоены бяспекай жыцця і здароўя кожнага грамадзяніна сваёй краіны за мяжой. З тых часоў, як кіраўнік МЗС КНР Ван І ў сакавіку бягучага года абвясціў аб пачатку праграмы па вакцынацыі «Вясновы парастак», пры сумесных намаганнях МЗС КНР, кітайскіх пасольстваў і консульстваў за мяжой звыш 1,7 млн кітайскіх грамадзян, якія пражываюць па ўсім свеце, прайшлі вакцынацыю.

«На наступным этапе мы працягнем умацоўваць абмены і супрацоўніцтва з адпаведнымі краінамі пры строгім выкананні законаў і норм гэтых краін, а таксама на добраахвотнай аснове аказваць кітайскім грамадзянам за мяжой дапамогу ў вакцынацыі і паступова пашыраць маштабы праграмы «Вясновы парастак», каб забяспечыць бяспеку жыцця і захаваць здароўе кітайскіх грамадзян за мяжой», - адзначыў кітайскі спікер.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ