МЗС КНР: Кітай вітае інтэграцыю зацікаўленых бакоў у кітайскі рынак

2021-07-02 14:41:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле прагнозу, сёлета рост кітайскай эканомікі складзе 8,5%. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай на днях прадстаўніцтвам Сусветнага банка ў Кітаі. Каментуючы гэтую інфармацыю, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь адзначыў, што справаздача Сусветнага банка яшчэ раз паказвае ўпэўненасць міжнароднай супольнасці ў развіцці кітайскай эканомікі.

Ван Вэньбінь паказаў, што ў бягучым годзе кітайская эканоміка стабільна аднаўляецца, знешняя адкрытасць бесперапынна пашыраецца. За першыя пяць месяцаў ВУП краіны стабільна рос, фактычнае выкарыстанне замежнага капіталу ў краіне дасягнула 481 млрд юаняў, павялічыўшыся на 35,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Прамыя інвестыцыі Кітая ў нефінансавы сектар склалі 43,29 млрд долараў ЗША, павялічыўшыся на 2,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Агульны аб'ём імпарту і экспарту тавараў дасягнуў 14,76 трлн юаняў, што ўсталявала новы рэкорд у гісторыі, садзейнічала аднаўленню і росту сусветнай эканомікі.

Кітай вітае выхад зацікаўленых бакоў на кітайскі рынак, гатовы дзяліцца з імі магчымасцю сумеснага развіцця і працаваць на карысць усяго свету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ