Цэнтральны парытэтны курс юаня да долара ЗША паслабеў на 3 базісныя пункты
Паводле даных Кітайскага цэнтра валютных здзелак, сёння цэнтральны парытэтны курс кітайскага юаня да долара ЗША паслабеў на тры базісныя пункты -- да 6,4712 юаня за долар у параўнанні з папярэднім гандлёвым днём. У папярэдні гандлёвы дзень курс юаня да долара складаў 6,4709 юаня за долар.
Кітайскі цэнтр валютных здзелак апублікаваў даныя, паводле якіх курс юаня да іншых асноўных валют на міжбанкаўскім валютным рынку краіны склаў: 7,6634 юаня за еўра, 5,7991 юаня за 100 ен, 0,83338 юаня за сянганскі долар, 8,9031 юаня за фунт стэрлінгаў.