Кампартыя Кітая дасягнула ўсебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадства ў краіне
1 ліпеня ў Пекіне адбылася ўрачыстасць з нагоды 100-годдзя з дня заснавання Кампартыі Кітая, на якой выступіў з прамовай генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што Кампартыя Кітая, паспяхова выканаўшы задачу першага стагоддзя, рэалізавала ў маштабах краіны ўсебаковую пабудову сярэднезаможнага грамадства, вырашыла праблему галечы ў краіне на гістарычным узроўні і імкнецца да мэты другога стагоддзя -- усебаковай пабудовы сацыялістычнай мадэрнізаванай дзяржавы.
Пабудова сярэднезаможнага грамадства -- выдатная мэта, якую змагла паспяхова дасягнуць Камуністычная партыя Кітая па выніках 100 гадоў свайго існавання. Зараз КПК вядзе кітайскі народ да дасягнення мэты другога стагоддзя: рэалізацыя асноўнай мадэрнізацыі Кітая да 2035 года і ператварэнне Кітая ў квітнеючую, дэмакратычную, цывілізаваную, гарманічную і прыгожую сучасную краіну да сярэдзіны бягучага стагоддзя.
Многія замежныя палітычныя партыі і высокапастаўленыя асобы адзначылі ў сваіх віншавальных пасланнях, што прычына імклівага развіцця Кітая заключаецца ў тым, што Кампартыя заўсёды працуе на карысць народа.
На новым этапе КПК працягне аб'ядноўваць і весці кітайскі народ у імкненні да лепшага жыцця, ствараць новыя магчымасці для развіцця і ператвараць развіццё Кітая ў новыя магчымасці для ўсяго свету.