Сі Цзіньпін прыме ўдзел у саміце КПК і сусветных палітычных партый
5 ліпеня афіцыйны прадстаўнік аддзела міжнародных сувязяў ЦК КПК Ху Чжаамін паведаміў, што саміт Камуністычнай партыі Кітая і сусветных палітычных партый пройдзе 6 ліпеня ў фармаце відэасувязі. На мерапрыемстве выступіць генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін. Тэма мерапрыемства - "Шчасце народа: адказнасць палітычных партый". У ім прымуць удзел больш за 500 лідараў палітычных партый і арганізацый з больш чым 160 краін, а таксама больш за 10 тыс.прадстаўнікоў палітычных партый.
Маючы адбыцца саміт-важнае шматбаковае міжнароднае мерапрыемства, прымеркаванае да стогадовага юбілею з дня заснавання Кампартыі Кітая. Яно накіравана на ўмацаванне абмену і ўзаемнага вывучэння вопыту дзяржаўнага кіравання з палітычнымі партыямі з усяго свету, сумеснае рэагаванне на галоўныя выклікі і эпідэмію, садзейнічанне міру і развіццю ва ўсім свеце, а таксама ў мэтах пабудовы супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.