Кітайскія касманаўты завяршылі пазакарабельную дзейнасць падчас будаўніцтва касмічнай станцыі

2021-07-05 19:23:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

4 ліпеня кітайскія касманаўты завяршылі пазакарабельную дзейнасць і вярнуліся ў "Цяньхэ", асноўны модуль кітайскай касмічнай станцыі. Пра гэта паведамілі ў канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая.

Першы выхад у адкрыты космас падчас будаўніцтва кітайскай касмічнай станцыі паспяхова завершаны, заявілі ў ведамстве.

Па стане на 11: 02 нядзелі па пекінскім часе кітайскія касманаўты Лю Бвсмін і Тан Хунбо выйшлі ў адкрыты космас з вузлавой кабіны асноўнага модуля "Цяньхэ" кітайскай касмічнай станцыі для ажыццяўлення пазакарабельнай дзейнасці. Пра гэта паведамілі ў канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая.

Лю Бамін адкрыў дзверцы люка вузлавой кабіны ў нядзелю ў 08: 11 раніцы, паводле даных канцылярыі.

Касманаўты апранутыя ў касмічныя скафандры для пазакарабельнай дзейнасці новага пакалення кітайскай вытворчасці пад назвай "Фэйцянь" / "Палёт у космас"/. Лю Бамін і Тан Хунбо, знаходзячыся ў адкрытым космасе, выканалі шэраг задач, уключаючы ўстаноўку утрымлівальных прыстасаванняў для ног і пазакарабельнай рабочай пляцоўкі на механічным рычагу.

З дапамогай механічнага рычага яны працягваюць сумесна выконваць працу па зборцы адпаведнага пазакарабельнага абсталявання касмічнай станцыі.

Трэці касманаўт Не Хайшэн застаецца ў асноўным модулі, аказваючы Лю Баміну і Тан Хунбо садзейнічанне ў ажыццяўленні пазакарабельнай дзейнасці.

Тры касманаўты былі адпраўленыя ў космас з дапамогай пілатуемага касмічнага карабля "Шэньчжоу 12" 17 чэрвеня гэтага года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ