У Кітаі ўведзена больш за 1,3 млрд доз вакцын супраць COVID-19
Па стане на канец нядзелі ў Кітаі было ўведзена больш за 1,3 млрд доз вакцын ад каронавіруснай інфекцыі COVID-19, паколькі краіна працягвае нарошчваць тэмпы вакцынацыі, паведамілі ў панядзелак у Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.
Кітай паскорыў тэмпы бясплатнай вакцынацыі насельніцтва краіны ад COVID-19 з канца сакавіка гэтага года. Каб павялічыць колькасць уведзеных доз вакцын са 100 млн да 200 млн, Кітаю спатрэбілася 25 дзён, а з 200 млн да 300 млн - 16 дзён, з 800 млн да 900 млн - 6 дзён.
Паводле паведамлення камітэта, дозы, уведзеныя ў Кітаі 19 чэрвеня перавысілі 1 млрд. да 24 чэрвеня назапашвальны паказчык перавысіў 1,1 млрд, а да 28 чэрвеня перавысіў 1,2 млрд.
Эксперты Кітайскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў заклікалі да поўнага выканання графіка вакцынацыі для дасягнення найлепшага магчымага прафілактычнага эфекту.