44-я сесія Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА адкрыецца 16 ліпеня ў кітайскім горадзе Фучжоу

2021-07-06 12:42:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

44-я сесія Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА адкрыецца 16 ліпеня ў Фучжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Фуцзянь/Усходні Кітай/. Пра гэта заявіў 5 ліпеня на прэс-канферэнцыі намеснік міністра адукацыі КНР Цянь Сюэцзюнь.

Паводле яго слоў, падчас сесіі, якая пройдзе з 16 па 31 ліпеня, будуць разгледжаны ў агульнай складанасці 45 аб'ектаў-кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пасля цырымоніі адкрыцця ўдзельнікі сесіі пачнуць сваю працу ў рэжыме анлайн і ўпершыню прыступяць да разгляду новых кандыдатаў на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны па інтэрнэту, дадаў Цянь Сюэцзюнь, таксама які з'яўляецца кіраўніком Нацыянальнай камісіі Кітая па справах ЮНЕСКА.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі правінцыі Фуцзянь Чжэн Цзяньмінь паабяцаў прыкласці намаганні для ажыццяўлення строгага кантролю над эпідэміяй COVID-19 і забеспячэння кібербяспекі падчас правядзення мерапрыемства.

Цяпер у Кітаі налічваецца 55 аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і па гэтым паказчыку краіна дзеліць першае месца з Італіяй, сказаў Цянь Сюэцзюнь

Падчас сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА таксама будзе разгледжана кандыдатура прыбярэжнага горада Цюаньчжоу / правінцыя Фуцзянь/, які называюць сусветным цэнтрам марскога гандлю ў Старажытным Кітаі, заявіў прадстаўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР Чан Лэй.

Першапачаткова 44-я сесія Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА павінна была прайсці ў Фучжоу з 29 чэрвеня па 9 ліпеня 2020 года, але была адкладзеная з-за пандэміі COVID-19.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ