Наведванне турыстамі аб'ектаў прыроднай спадчыны Кітая штогод прыносіць 14 млрд юаняў
Наведванне турыстамі прыродных аб'ектаў Кітая, уключаных у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, прыносіць адпаведным рэгіёнам штогадовы даход у памеры больш за 14 млрд юаняў /каля 2,16 млрд долараў ЗША/, паведаміла дзяржаўнае ўпраўленне лясной і стэпавай гаспадаркі КНР.
У цяперашні час у Кітаі налічваецца 14 аб'ектаў прыроднай спадчыны і чатыры аб'екта культурнай і прыроднай спадчыны са спісу ЮНЕСКА, адзначыў 5 ліпеня прадстаўнік ведамства Янь Чэнгаа на прэс-канферэнцыі.
Шырока распаўсюджаныя па ўсёй краіне, аб'екты прыроднай спадчыны Кітая абараняюць каля 70,5 тыс. кв. км тэрыторыі. Яны таксама захавалі культурныя рэліквіі, нематэрыяльную культурную спадчыну, а таксама помнікі гісторыі і культуры.