Каментар: чым забяспечана беспрэцэдэнтна высокая падтрымка КПК

2021-07-06 16:58:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Любыя спробы пасеяць раскол паміж Кампартыяй Кітая і кітайскім народам абавязкова будуць асуджаныя на правал. З гэтым пагодзяцца больш за 95 млн кітайскіх камуністаў, пагодзіцца кітайскі народ», - заявіў генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін на ўрачыстым сходзе з нагоды стогадовага юбілею Камуністычнай партыі Кітая.

Чаму кітайскі народ абраў КПК? Яшчэ ў 1946 годзе амерыканскія журналісты Тэадор Уайт і Энэлі Джэйкабі пісалі, што сакрэт поспеху Кампартыі Кітая просты: гэта разбірацца ў народных спадзевах і прытрымлівацца іх.

За мінулыя сто гадоў КПК, ведучы за сабой кітайскі народ, дамаглася велізарных поспехаў у сацыялістычным будаўніцтве, рэформах і адкрытасці, пабудове грамадства сярэдняга дастатку. Пад кіраўніцтвам КПК кітайскі народ ідзе да ўсеагульнага росквіту. Карэнная мэта КПК - у задавальненні патрэб народа да лепшага жыцця.

Былы міністр замежных спраў Грэцыі Георгіяс Катругалас адзначыў, што КПК заўсёды стаіць плячом да пляча з кітайскім народам, яна працуе над тым, каб палепшыць жыццё кожнага.

Згодна з дакладам, апублікаваным кансалтынгавай кампаніяй Edelman Public Relations Worldwide ў 2020 годзе, узровень даверу да ўрада ў Кітаі дасягнуў 95%. Кітай апынуўся на першым месцы ў свеце па гэтым паказчыку. На гэтым фоне размовы пра раскол Кампартыі і кітайскага народа - папросту абсурдныя.

Кітай з году ў год дэманструе ўсё новыя дасягненні ў эканоміцы, навуцы і тэхніцы. Імкліва развіваюцца касмічная праграма, квантавая сувязь, будуюцца наймагутныя суперкамп'ютары. Дзіўную эфектыўнасць улады прадэманстравалі ў барацьбе з эпідэміяй новай каронавіруснай інфекцыі. Гістарычным поспехам стала поўнае выкараненне галечы ў краіне. Усіх гэтых поспехаў немагчыма было б дасягнуць без Кампартыі Кітая, без яе высокай здольнасці да грамадзкай мабілізацыі і падтрымання самага шырокага грамадскага кансенсусу.

«Краіна - гэта народ, народ - гэта краіна». У гэтым - мудрасць палітыкі Кампартыі Кітая і залог самай шырокай грамадскай падтрымкі. Менавіта гэта дае падставу казаць пра тое, што спробы ўнесці раскол паміж партыяй і народам асуджаныя на правал.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ