Сі Цзіньпін заклікаў да пашырэння кансенсусу і супрацоўніцтва з Еўропай на саміце з лідарамі Францыі і Германіі

2021-07-06 16:59:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 5 ліпеня ў рэжыме відэасувязі правёў сустрэчу з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлерам ФРГ Ангелай Меркель, заклікаўшы Кітай і ЕС да пашырэння кансенсусу і супрацоўніцтва, каб абодва бакі гулялі важную ролю ў належным рэагаванні на глабальныя выклікі.

Сі Цзіньпін заявіў, што ў свеце па-ранейшаму захоўваецца цяжкая сітуацыя з COVID-19, і перспектывы аднаўлення сусветнай эканомікі застаюцца нявызначанымі. Зараз свет як ніколі востра мае патрэбу ва ўзаемнай павазе і цесным супрацоўніцтве, але ніяк не ў падазрэнні, супрацьстаянні або гульні з нулявой сумай, адзначыў ён.

Па-першае, Сі Цзіньпін заклікаў абодва бакі правільна ўспрымаць адно аднаго. Кітай і Еўропа супрацоўнічаюць на аснове прынцыпаў узаемнай павагі і імкнення да яднання пры захаванні асобных разыходжанняў, сказаў Сі Цзіньпін. На яго думку, двухбаковыя адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства - галіна знаходжання агульных інтарэсаў.

"Мы павінны захоўваць гэты дух, правільна ставіцца да адрозненняў адно аднаго, рацыянальна разглядаць рознагалоссі і забяспечваць развіццё двухбаковых сувязей", - падкрэсліў старшыня КНР.

Па-другое, ён заклікаў да пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай гатовы разам з еўрапейскім бокам правесці як мага раней 23-ю сустрэчу кіраўнікоў Кітая і ЕС, падтрымліваць дыялог на высокім узроўні ў галіне стратэгій, эканомікі і гандлю, культурна-гуманітарных пытанняў, лічбавых тэхналогій і клімату, а таксама спрыяць узаемным прызнанням і абароне прадуктаў са спісу ў рамках Пагаднення паміж Кітаем і ЕС аб геаграфічных указаннях, каб прыносіць людзям больш адчувальныя выгады.

Улічваючы, што Кітай мае намер працягваць пашыраць маштабы адкрытасці, старшыня КНР выказаў спадзяванне, што еўрапейскі бок зможа забяспечыць справядлівае, празрыстае і недыскрымінацыйнае бізнес-асяроддзе для кітайскіх прадпрыемстваў у адпаведнасці з рынкавымі прынцыпамі.

Па-трэцяе, Сі Цзіньпін заклікаў да абароны праўдзівага мультылатэралізму. Паводле яго слоў, неабходна адстойваць міжнародную сістэму, ядром якой з'яўляецца ААН, і базавыя нормы міжнародных адносін, заснаваныя на Статуце ААН. Міжнародныя пытанні павінны вырашацца шляхам стрыманых кансультацый пры ўдзеле усіх бакоў, дадаў ён.

Старшыня КНР выказаўся за пабудову такiх адносiн памiж буйнымі краінамі, якія заснаваныя на стабільнасці і балансе. "Больш за ўсё Кітай імкнецца да асабістага развіцця, а не да таго, каб заняць месца іншых", - падкрэсліў ён. Высунутая Кітаем ініцыятыва "Пояс і шлях", паводле яго слоў, мае на мэце стварэнне яшчэ большых магчымасцяў для калектыўнага развіцця.

Сі Цзіньпін запэўніў, што КНР гатова ўмацоўваць дыялог і супрацоўніцтва з усімі бакамі, але пры гэтым будзе цвёрда абараняць свой суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця. "Мы спадзяёмся, што еўрапейскі бок будзе гуляць яшчэ больш актыўную ролю ў міжнародных пытаннях, на справе праяўляць сваю стратэгічную незалежнасць, удзельнічаць у сумеснай абароне міру, стабільнасці, развіцця і росквіту ва ўсім свеце", - сказаў ён.

Кіраўнікі трох краін таксама абмяняліся думкамі па афрыканскіх пытаннях. Сі Цзіньпін паказаў, што Афрыка - гэта рэгіён найбольшай канцэнтрацыі краін, якія развіваюцца, які сутыкнуўся з самымі складанымі задачамі ў працэсе барацьбы з пандэміяй COVID-19 і аднаўлення эканомікі. Разам з тым, гэта кантынент з самым высокім патэнцыялам развіцця, адзначыў старшыня КНР.

Кітай запрашае Францыю і Германію далучыцца да ініцыятывы "Партнёрства ў падтрымку развіцця Афрыкі", сумесна запушчанай Кітаем і афрыканскімі краінамі, каб весці супрацоўніцтва ў трохбаковым, чатырохбаковым і шматбаковым фарматах, дадаў Сі Цзіньпін.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адзначыў грандыёзныя поспехі развіцця, якіх дамогся Кітай за мінулыя дзесяцігоддзі. Францыя, падкрэсліў ён, мае на мэце прасоўванне супрацоўніцтва з КНР у прагматычным ключы, падтрымлівае заключэнне інвестыцыйнага пагаднення паміж Еўрасаюзам і Кітаем, а таксама ўзмацненне культурна-гуманітарных абменаў, запрашае кітайскія кампаніі інвесціраваць у французскую эканоміку.

Па словах Э. Макрона, Францыя гатова падтрымліваць кантакты з Кітаем па такіх пытаннях, як рэформа СГА, змяненне клімату і ахова біялагічнай разнастайнасці.

Э. Макрон заявіў, што Францыя высока ацэньвае важную ролю Кітая ў забеспячэнні раўнапраўнага доступу да вакцын для краін, якія развіваюцца, і мае намер нарошчваць супрацоўніцтва з КНР.

У сваю чаргу, канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што для кіраўнікоў ФРГ, Францыі і Кітая вельмі важна падтрымліваць абмены. У гэтай сувязі Германія гатова ўзмацняць каардынацыю і супрацоўніцтва з Кітаем у пытаннях садзейнічання справядлівай вытворчасці і размеркаванню вакцын, а таксама аднаўленню кадравых і гандлёвых абменаў.

Адзначыўшы важнасць адносін паміж ЕС і Кітаем, канцлер сказала, што абодва бакі прытрымліваюцца кансенсусу па многіх пытаннях і могуць супрацоўнічаць у многіх сферах. Паводле яе слоў, бакам варта паважаць адно аднаго і скарачаць рознагалоссі шляхам актывізацыі дыялогу.

А. Меркель таксама адзначыла, што Германія падтрымлівае скліканне 23-й сустрэчы кіраўнікоў ЕС і Кітая ў бліжэйшы час і спадзяецца, што двухбаковае інвестыцыйнае пагадненне будзе зацверджана ў самыя кароткія тэрміны.

Паводле яе слоў, Германія разлічвае на ўмацаванне супрацоўніцтва з Кітаем у міжнародных справах і гатовая падтрымліваць з ім сувязь па пытаннях змены клімату, біяразнастайнасці і мер рэагавання Афрыкі на пандэмію.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па ядзернай праблеме Ірана, сітуацыі ў Афганістане і М'янме і іншых пытаннях.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ