У Кітаі абноўлена "жоўтае" папярэджанне ў сувязі з ліўнямі
У аўторак Нацыянальны метэаралагічны цэнтр / НМЦ / Кітая абнавіў "жоўтае" папярэджанне ў сувязі з праліўнымі дажджамі, якія чакаюцца ў многіх рэгіёнах краіны.
Паводле паведамлення НМЦ, з 8:00 аўторка да 8:00 серады ў шэрагу адміністрацыйных адзінак правінцыйнага ўзроўню, уключаючы Унутраную Манголію, Цзілінь, Шаньдун, Цзянсу, Аньхой, Хэнань, Хубэй, Шэньсі, Сычуань, Чунцін, Гуйчжоу, Юньнань, Тыбет, Хайнань і Тайвань, пройдуць моцныя дажджы і ліўні.
Акрамя таго, у некаторых раёнах таксама чакаюцца навальніцы, моцныя вятры і град. На працягу 24-х гадзін у некаторых частках правінцый Аньхой і Цзянсу норма ападкаў перавысіць 160 мм, заявілі ў ведамстве.
НМЦ рэкамендаваў мясцовым уладам быць гатовымі да магчымых паводак, апоўзняў і селяў, а таксама прыпыніць любыя работы на адкрытым паветры ў небяспечных раёнах.
У Кітаі дзейнічае чатырохузроўневая сістэма абвесткі аб неспрыяльных умовах надвор'я, у якой узровень небяспекі ў парадку ўзрастання пазначаецца сінім, жоўтым, аранжавым і чырвоным колерамі.