Лі Кэцян правёў дыялог з лідарамі дзелавых колаў Вялікабрытаніі

2021-07-07 15:21:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 6 ліпеня па відэасувязі правёў дыялог з лідарамі дзелавых колаў Вялікабрытаніі, выказаўшы надзею на ўмацаванне ўзаемнага даверу і паглыбленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва для дасягнення ўзаемнага выйгрышу, каб спрыяць стабільнаму і трываламу развіццю двухбаковых адносін.

Адзначаючы нявызначанасць цяперашняй міжнароднай сітуацыі, Лі Кэцян заявіў, што Кітай і Вялікабрытанія, будучы пастаяннымі членамі Савета Бяспекі ААН і найбуйнейшымі эканомікамі свету, з'яўляюцца важнымі сіламі ў падтрыманні міжнароднага міру, у садзейнічанні агульнаму развіццю і абароне шматбаковай гандлёвай сістэмы.

Стабільныя адносіны паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй спрыяюць падтрыманню свабоднага і справядлівага гандлю, садзейнічанню аднаўленню сусветнай эканомікі, рэагаванню на глабальныя выклікі і павышэнню дабрабыту двух народаў, падкрэсліў ён.

"Кітай гатовы ўмацоўваць узаемны давер і ўзаемную павагу з брытанскім бокам, шукаць пункты судакранання пры захаванні адрозненняў, паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва для дасягнення ўзаемнага выйгрышу, фарміраваць кансенсус і пазбаўляцца рознагалоссяў шляхам раўнапраўнага дыялогу, каб садзейнічаць здароваму і стабільнаму развіццю двухбаковых адносін", -- сказаў Лі Кэцян.

Назваўшы чалавецтва супольнасцю адзінага лёсу, Лі Кэцян адзначыў, што міжнароднай супольнасці неабходна ўмацоўваць салідарнасць і супрацоўніцтва, каб атрымаць канчатковую перамогу над пандэміяй COVID-19.

Кітай лічыць вакцыны ад COVID-19 глабальным грамадскім дабром і актыўна супрацоўнічае з многімі краінамі па пытаннях вакцын, падкрэсліў Лі Кэцян. "Кітай гатовы працягваць умацоўваць узаемадзеянне з усімі бакамі, асабліва ў галіне абмену дасягненнямі навуковых даследаванняў, каб паскорыць прагрэс у барацьбе з пандэміяй", -- дадаў прэм'ер.

Паводле яго слоў, рэформы і адкрытасць з'яўляюцца асноўнай нацыянальнай палітыкай Кітая і будуць і далей няўхільна прасоўвацца. Вытворчы сектар Кітая ўжо цалкам адкрыты, а ў сферы паслуг абмежаванні паслядоўна здымаюцца ў сапраўдны момант, дадаў ён.

"У працэсе фармулявання новай парадыгмы развіцця мы будзем і надалей прысвячаць сябе стварэнню арыентаванага на рынак, прававога і міжнароднага дзелавога асяроддзя, якое забяспечвае роўнае стаўленне да ўсіх катэгорый удзельнікаў рынку, уключаючы замежныя кампаніі, вітаючы прыток замежнага капіталу ў Кітай", -- сказаў Лі Кэцян.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ