У кантынентальнай частцы Кітая за мінулыя суткі выяўлена 15 новых выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19

2021-07-07 15:34:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У аўторак у кантынентальнай частцы Кітая было зафіксавана 15 новых пацверджаных выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19, усе з якіх былі выяўлены ў правінцыі Юньнань на паўднёвым захадзе Кітая, паведамілі сёння ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

У той жа дзень было зарэгістравана 42 новых завезеных з-за мяжы выпадкі захворвання COVID-19: 25-у прав. Хубэй, 5 - у прав. Гуандун, 4-у г. Шанхай, па 2- у г. Цяньцзінь і ў Шэньсі, і па адным у правінцыях Цзянсу, Фуцзянь, Хэнань і Сычуань.

У аўторак у Шанхаі было зарэгістравана 4 новых пацыента з падазрэннем на заражэнне каронавірусам, якія прыбылі з-за мяжы.

У той жа дзень у кантынентальнай частцы Кітая адсутнічалі новыя смяротныя выпадкі ад COVID-19, паведамілі ва ўстанове.

Па стане на канец аўторка агульная колькасць завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэння COVID-19 у кантынентальнай частцы Кітая ўзрасла да 6 736, з якіх 6 313 пацыентаў выпісаліся з бальніц пасля выздараўлення, а 423 чалавекі ўсё яшчэ знаходзіліся на лячэнні ў медустановах краіны. Смяротных выпадкаў сярод пацыентаў гэтай катэгорыі зарэгістравана не было.

Да канца таго ж дня, у кантынентальнай частцы краіны ў агульнай колькасці было зарэгістравана 91949 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19, у тым ліку 458 пацыентаў усё яшчэ знаходзіліся на лячэнні ў медустановах краіны, 5 з іх - у цяжкім стане.

У агульнай колькасці 86855 пацыентаў пакінулі бальніцы пасля выздараўлення, а 4 636 чалавек памерлі ад гэтай хваробы.

Па стане на канец аўторка ў кантынентальнай частцы краіны заставалася пяць пацыентаў з падазрэннем на заражэнне каронавірусам.

У той жа дзень быў выяўлены 41 новы бессімптомны носьбіт каронавіруса, з якіх 2 было зарэгістравана ў прав. Юньнань. Па стане на канец аўторка, 6 ліпеня пад медыцынскім наглядам заставаўся ў агульнай складанасці 471 бессімптомны носьбіт каронавіруса, 463 з якіх прыбылі з-за мяжы.

На канец аўторка ў САР Сянган, САР Аамэнь і на Тайвані колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 склала 11944, 55 і 15 088 адпаведна. У Сянгане і на Тайвані ад COVID-19 памерлі 212 і 706 чалавек адпаведна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ