У Кітаі аштрафаваны шэраг кампаній за парушэнне антыманапольнага заканадаўства ў сектары Інтэрнэту

2021-07-08 13:07:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржаўнае ўпраўленне па рэгуляванні рынку КНР па выніках расследавання 22 спраў, звязаных з незаконнымі аперацыямі ў сектары Інтэрнэту, наклала адміністрацыйныя спагнанні на шэраг кампаній. Пра гэта гаворыцца ў заяве ведамства 7 ліпеня.

Як паведаміла ўпраўленне, ва ўсіх выпадках была выяўлена незаконная эканамічная канцэнтрацыя гаспадарчых суб'ектаў, што з'яўляецца парушэннем антыманапольнага заканадаўства КНР. Кампаніі-парушальнікі аштрафаваныя на 500 тыс. юаняў / каля 77,2 тыс. долараў ЗША / кожная.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ