25 працэнтаў сухапутнай тэрыторыі Кітая выдзелена для абароны навакольнага асяроддзя

2021-07-08 13:09:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Не менш за 25% сухапутнай тэрыторыі Кітая выдзелена для абароны экалогіі ў рамках актывізацыі намаганняў краіны па абароне навакольнага асяроддзя, паведамілі ўлады.

Выдзеленая тэрыторыя ахоплівае асноўныя экалагічныя функцыянальныя зоны, экалагічна адчувальныя і ўразлівыя рэгіёны, а таксама ключавыя раёны з пункту гледжання біялагічнай разнастайнасці, паведаміў прадстаўнік Міністэрства экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР Цуй Шухун на прэс-канферэнцыі.

У 2017 годзе цэнтральныя ўлады Кітая апублікавалі кіруючыя прынцыпы па экалагічнай стратэгіі "чырвонай лініі" у мэтах умацавання абароны пэўных зон.

Цуй Шухун сказаў, што задача размежавання гэтых зон у асноўным выканана, паколькі Кітай ужо дамогся прыкметных поспехаў на шляху будаўніцтва экалагічнай цывілізацыі.

Па словах Цуй Шухуна, да канца 2019 года ў Кітаі налічвалася 11 800 прыродных запаведнікаў розных катэгорый, агульная плошча якіх складала каля 18 % сухапутнай тэрыторыі краіны.

Такім чынам, краіна датэрмінова дасягнула мэты па біяразнастайнасці, сфармуляванай у Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці ў Айці / Японія / у 2010 годзе, якая прадугледжвае абарону 17 % сухапутнай тэрыторыі да 2020 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ