У Пекіне прайшла цырымонія з нагоды 84-годдзя пачатку Вайны супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам
Памятная цырымонія, прымеркаваная да 84-й гадавіны пачатку Вайны супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам, адбылася 7 ліпеня ў Пекіне.
Інцыдэнт на мосце Лугоўцяа (мост Марка Пола) 7 ліпеня 1937 года лічыцца пачаткам поўнамаштабнага ўварвання японскіх войскаў у Кітай і пачаткам Вайны супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам.
Цырымонія, якая прайшла недалёка ад моста Лугоўцяа ў Музеі Вайны супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам, адкрылася выкананнем нацыянальнага гімна КНР.
Кіраваў цырымоніяй член Палітбюро ЦК КПК, сакратар камітэта КПК горада Пекін Цай Ці.
На мерапрыемстве прысутнічала больш за 400 чалавек, у тым ліку ветэраны вайны і члены сем'яў ваеначальнікаў таго часу.
Удзельнікі ўсклалі кветкі і пакланіліся ў знак павагі да тых, хто больш за 80 гадоў таму аддаў сваё жыццё, змагаючыся з японскімі агрэсарамі.
Прысутныя на цырымоніі таксама наведалі спецыяльную выставу, якая адкрылася, на якой прадстаўлены рэліквіі ваенных гадоў.
Яна складаецца з пяці раздзелаў, змяшчае больш за 500 экспанатаў і больш за 80 каштоўных гістарычных фатаграфій, якія адлюстроўваюць, барацьбу Кітая супраць японскай агрэсіі.
Выстава сумесна арганізавана 60 мемарыяльнымі музеямі і заламі з усёй краіны, у тым ліку, Музеем Вайны супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам.