Ван І заявіў аб трывалай як жалеза дружбе паміж Кітаем і Пакістанам

2021-07-08 13:11:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І заклікаў скарыстацца 70-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Пакістанам, каб пабудаваць яшчэ больш цесную кітайска-пакістанскую супольнасць адзінага лёсу ў новую эпоху.

Ван І заклікаў да гэтага, выступаючы 7 ліпеня з вітальнай відэапрамовай на сімпозіуме, прысвечаным 70-годдзю ўстанаўлення дыпадносін паміж дзвюма краінамі.

Ён адзначыў, што Кітай і Пакістан на працягу 70 гадоў упарта рухаліся наперад, дзелячы радасці і нягоды, узгадоўваючы унікальнае, трывалае, як жалеза, сяброўства, выковываючы непарушны, як скала, узаемны палітычны давер і назапашваючы бясцэнны стратэгічны капітал.

Сёння, калі ўвесь свет перажывае глыбокія змены, Кітай і Пакістан у якасці стратэгічных партнёраў павінны, як ніколі, паскорыць пабудову яшчэ больш цеснай супольнасці адзінага лёсу ў новую эпоху, адзначыў Ван І.

Ён заклікаў бакі нарошчваць стратэгічную камунікацыю, весці сумесную барацьбу з пандэміяй COVID-19, паслядоўна прасоўваць будаўніцтва Кітайска-пакістанскага эканамічнага калідора, разам адстойваць мір у рэгіёне і практыкаваць праўдзівы мультылатэралізм.

Паводле слоў кіраўніка МЗС КНР, Кітай шчыра спадзяецца на згуртаванасць, стабільнасць, развіццё і ўзмацненне Пакістана.

Незалежна ад зменаў міжнароднага ландшафту, Кітай заўсёды будзе дзейнічаць рука аб руку і плячом да пляча з Пакістанам, будзе цвёрда падтрымліваць яго ў абароне нацыянальнай незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, у руху па шляху развіцця, які адпавядае яго нацыянальным асаблівасцям, і ў рэалізацыі грандыёзнага плана "новы Пакістан", запэўніў Ван і.

Міністр замежных спраў Пакістана Шах Мехмуд Курэшы, са свайго боку, выказаў спадзяванне на паглыбленне двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", а таксама на высакаякаснае развіццё кітайска-пакістанскага эканамічнага калідора.

Ён заявіў, што Пакістан працягне працаваць разам з Кітаем, каб забяспечыць паспяховае правядзенне святочных мерапрыемстваў з нагоды 70-годдзя ўстанаўлення дыпадносін, садзейнічаць усебаковаму развіццю міждзяржаўных адносін, разам адстойваць мір, стабільнасць, развіццё і росквіт ва ўсім свеце.

Сімпозіум быў арганізаваны ў Ісламабадзе пакістанскім аналітычным цэнтрам Пакістана-Кітайскі інстытут.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ