Слон, што заблудзіў, адпраўлены назад у лясы на паўднёвым захадзе Кітая
Слон-самец, які адбіўся ад статка з 14 вандроўных дзікіх азіяцкіх сланоў месяц таму, быў злоўлены і адпраўлены ў свой арэал у лясах Сішуанбаньна-Дайскай аўтаномнай акругі правінцыі Юньнань на паўднёвым захадзе Кітая, паведамілі мясцовыя ўлады.
Штаб, які займаецца маніторынгам міграцыі дзікіх азіяцкіх сланоў горада Юйсі, раніцай у сераду распачаў надзвычайныя меры па адлове і перамяшчэнні слана-самца, каб не дапусціць жывёлу ў густанаселеныя раёны.
У 15: 00 людзям удалося перавезці слана ў месца яго пражывання-дзяржаўны запаведнік у Сішуанбаньна-Дайскай аўтаномнай акрузе. Стан жывёлы ацэньваецца як здаровы.
Статак, што складаецца з 15 вандроўных дзікіх азіяцкіх сланоў, пакінуўшы свой арэал у лясах Сішуанбаньна-Дайскай аўтаномнай акругі, пераадолеў каля 500 км, і 2 чэрвеня дасягнуў наваколля Куньміна-адміністрацыйнага цэнтра прав. Юньнань.
Слон-самец адбіўся ад статка 6 чэрвеня і перасоўваўся па раёнах гарадоў Куньмін, Аньнін і Юйсі, пераадолеўшы адлегласць у 190 км. Плошча тэрыторыі яго актыўнасці склала прыкладна 140 кв. км. У асноўным яго кармілі мясцовыя жыхары ці ён самастойна здабываў пражытак у вёсках.
У момант захопу жывёла, што адбілася ад сваіх суродзічаў месяц таму, знаходзілася на адлегласці 72 км ад іх у раёне Хунта ў г.Юйсі.
Эксперты заявілі, што слану, які заблудзіўся, цяжка самастойна вярнуцца ў статак ці ў свой арэал у лясах.
У Кітаі азіяцкія сланы ў асноўным жывуць у правінцыі Юньнань і знаходзяцца пад дзяржаўнай абаронай першай катэгорыі. Дзякуючы намаганням па іх ахове, папуляцыя дзікіх сланоў у правінцыі вырасла са 193 асобін у 1980-х гадах да прыкладна 300 асобін у цяперашні час.