Ван І прыняў удзел у мерапрыемстве з нагоды 5-годдзя заснавання фонду садзейнічання супрацоўніцтву Поўдзень-Поўдзень і інстытута развіцця і супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень

2021-07-09 15:49:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І 8 ліпеня прыняў удзел у мерапрыемстве з нагоды 5-й гадавіны заснавання фонду садзейнічання супрацоўніцтву Поўдзень-Поўдзень і інстытута развіцця і супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень, на якім зачытаў віншавальнае пасланне старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Як адзначыў Ван І ў сваёй прывітальнай прамове, за мінулыя пяць гадоў фонд і інстытут ужо сталі важным грамадскім дабром, якое Кітай прыўнёс у справу супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень, а таксама важным міжнародным брэндам краін, якія развіваюцца, што спрыяюць прасоўванню супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень і садзейнічаюць устойліваму развіццю.

Па словах Ван І, супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень - гэта вялікае пачынанне краін, якія развіваюцца, якое дазваляе ім аб'яднацца і стаць яшчэ мацней. Кітай будзе працягваць паглыбляць міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй COVID-19 і дапамагаць краінам, якія развіваюцца атрымаць больш хуткую перамогу над ёй; будзе працягваць паглыбляць супрацоўніцтва ў галіне эканомікі і народнага дабрабыту і дапамагаць краінам, якія развіваюцца як мага хутчэй ажыццявіць эканамічнае аднаўленне; будзе працягваць пашыраць супрацоўніцтва ў галіне дзяржаўнага кіравання і дапамагаць краінам, якія развіваюцца павысіць патэнцыял самастойнага развіцця; будзе працягваць нарошчваць супрацоўніцтва на прынцыпах мультылатэралізму і дапамагаць краінам, якія развіваюцца, больш эфектыўна абараняць іх справядлівыя і разумныя правы і інтарэсы, паабяцаў кіраўнік МЗС КНР. Кітай будзе высока несці сцяг пабудовы супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, разам з вялікай колькасцю краін, якія развіваюцца, прасоўвацца наперад і спрыяць новаму і яшчэ большаму развіццю супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень на больш высокім узроўні, у больш шырокіх маштабах і ў больш шырокім коле галін!"-- заявіў ён.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш таксама накіраваў удзельнікам мерапрыемства віншавальнае пасланне, у якім павіншаваў іх з 5-й гадавінай заснавання фонду садзейнічання супрацоўніцтву Поўдзень-Поўдзень і інстытута развіцця і супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень. Паводле слоў А. Гутэрыша, ААН спадзяецца і надалей разам з фондам і Інстытутам прыкладаць намаганні для дасягнення ўстойлівага развіцця ўсяго чалавецтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ