У першым паўгоддзі чыгункамі Кітая скарысталіся амаль 1,37 млрд пасажыраў
За першыя шэсць месяцаў 2021 года паслугамі чыгунак Кітая скарысталіся 1,365 млрд пасажыраў, што на 548 млн пасажыраў больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. Пра гэта 11 ліпеня паведамілі ў Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі.
У другім квартале сярэднесутачная колькасць пасажыраў кітайскіх чыгунак дасягнула 9,03 млн чалавек, перасягнуўшы паказчык першага квартала на 2,98 млн чалавек. Пры гэтым у траўні пасажырапаток склаў 95,5% ад узроўню 2019 года.
Чыгуначныя ведамствы Кітая працягваюць павышаць якасць пасажырскага абслугоўвання. Па некаторых высакахуткасных чыгуначных магістралях пачалі курсіраваць новыя мадэлі цягнікоў "Фусін".