Кампанія Fosun Pharmaceutical Group падпісала з прадпрыемствамі Тайваня пагадненне аб продажы вакцын ад COVID-19
Фармацэўтычная кампанія Fosun Pharmaceutical Group з мацерыковага Кітая падпісала пагадненне аб продажы вакцын ад COVID-19 двум прадпрыемствам і фонду Тайваня. Аб гэтым паведамляецца ў заяве кампаніі.
Як вынікае з заявы, шанхайскі філіял кампаніі Fosun Pharmaceutical Group прадасць 10 млн доз вакцын ад COVID-19 тайваньскім прадпрыемствам і дабрачыннаму фонду.
У сакавіку 2020 года Fosun Pharmaceutical Group заключыла пагадненне з нямецкай кампаніяй BioNTech аб удзеле ў распрацоўцы мРНК-вакцын і эксклюзіўных камерцыйных правах на гэтыя вакцыны ў мацерыковым Кітаі, Сянгане, Аамэне і на Тайване.
Як заявіла спікер Канцылярыі па справах Тайваня пры Дзяржсавеце КНР Чжу Фэнлянь, няўрадавыя арганізацыі і прадпрыемствы вострава, якія жадаюць набыць вакцыны, могуць у адпаведнасці з камерцыйнымі правіламі весці перамовы аб іх закупках.