Кітайскія яхтсмены-алімпійцы занепакоеныя тым, што размешчаны ў адной гасцініцы з японскімі турыстамі

2021-07-12 14:55:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Члены кітайскай каманды па парусным спорце, якая ўдзельнічае ў Алімпійскіх гульнях у Токіа, размешчаны ў адной гасцініцы з японскімі турыстамі, што выклікае трывогу з-за магчымых рызык заражэння COVID-19. Пра гэта 11 ліпеня паведаміла кіраўнік Кітайскай асацыяцыі паруснага спорту і віндсёрфінгу Чжан Сяадун.

Яна выказала "глыбокую занепакоенасць" і адзначыла, што кітайская каманда вядзе перамовы з арганізатарамі гульняў па пытанні ўзмацнення супрацьэпідэмічных мер у гасцініцы.

"Хоць каманды з розных краін паселеныя на розных паверхах, алімпійцы могуць перасекчыся з мясцовымі турыстамі ў холе і рэстаране. Гэта павышае рызыку заражэння COVID-19", -- дадала яна.

Каманды па парусным спорце размешчаныя не ў алімпійскай вёсцы, бо алімпійская гавань Энасіма знаходзіцца далекавата ад Токіа.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ