Ініцыятыва "Пояс і шлях" збліжае Заходні Кітай і глабальны бізнес
27-я Ланьчжоускі гандлёва-інвестыцыйны кірмаш адкрыўся ў мінулы чацвер, сабраўшы прадстаўнікоў бізнес-асацыяцый і камерцыйных арганізацый з 19 краін. Уругвай — адзін з ганаровых гасцей мерапрыемства гэтага года.
Пасол Уругвая ў Кітаі Фернанда Лугрыс адзначыў, што рынак у Заходнім Кітаі адкрывае інвестыцыйныя магчымасці для ўругвайскіх прадпрыемстваў. "Мы бачым гандлёва-эканамічную ўзаемадапаўняльнасць паміж Уругваем і правінцыяй Ганьсу. На гэты раз мы засяродзімся на супрацоўніцтве ў галіне малочных прадуктаў, алею і мясной прамысловасці", — сказаў ён.
Уругвай — першая з краін Паўднёваамерыканскага агульнага рынку, якая падпісала з Кітаем мемарандум аб узаемаразуменні па сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху", гатовы выкарыстаць больш дзелавых магчымасцяў у Заходнім Кітаі.
На форуме ў рамках выставы Лі Яньцян, старшыня праўлення кампаніі Beibu Gulf Port Group у Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне, сказаў, што па калідоры, які злучае каля 10 заходніх рэгіёнаў, прайшло 2902 грузавыя цягнікі ў першай палове бягучага года. Колькасць найменняў тавараў павялічылася з 30 у 2017 годзе да 500. "Мы стварылі каля 10 розных тыпаў дзяржаўных лагістычных вузлоў уздоўж калідора, што сведчыць аб вялікім патэнцыяле рынку Заходняга Кітая", — сказаў Лі Яньцян.
Паляпшэнне транспартных паслуг і інфраструктуры прыцягнула большую колькасць замежных гандляроў і інвестараў у Заходні Кітай. Мартэза Акбар, супрацоўнік кампаніі па вытворчасці іранскіх дываноў, прадставіў на кірмашы вытанчаныя дываны і вырабы ручной працы.
На яго думку, яго бізнэс-перспектыва на рынку Заходняга Кітая застаецца аптымістычнай. "Спадзяюся, што "Пояс і шлях» адкрые значныя магчымасці для бізнесу, каб больш замежных прадпрымальнікаў маглі актыўна працаваць у Заходнім Кітаі", — сказаў ён.