Кітайскі марсаход праехаў больш за 400 метраў
Кітайскі марсаход "Чжужун" праехаў больш за 400 метраў па паверхні Чырвонай планеты, паведамілі ў панядзелак у Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні /CNSA/.
Па стане на 20:00 нядзелі, арбітальны апарат місіі "Цяньвэнь-1" нармальна працаваў на арбіце на працягу 353 дзён. Адлегласць паміж Зямлёй і Марсам складае 370,7 млн км.
Марсаход праехаў 410,025 метра і працуе ў штатным рэжыме, паведамілі ў ведамстве.
Кітайская місія на Марс «Тяньвэнь-1" стартавала 23 ліпеня 2020 года. 15 мая 2021 года пасадачны модуль з марсаходам апусціўся ў паўднёвай частцы раўніны Утопія ў паўночным паўшар'і Марса.