Лі Чжаньшу падкрэсліў важнасць прыродаахоўнай дзейнасці
Кітай надае вялікае значэнне ролі прыродаахоўнай дзейнасці, а кітайская палітыка ў галіне аховы навакольнага асяроддзя зведала гістарычныя змены. Пра гэта заявіў 12 ліпеня старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Чжаньшу на адкрыцці Гуянскага міжнароднага экафорума, які праходзіць у правінцыі Гуйчжоу на паўднёвым захадзе КНР.
Захаванне рэсурсаў і ахова навакольнага асяроддзя сталі адным з асноўных напрамкаў палітыкі Кітая, а ўстойлівае развіццё — агульнанацыянальнай стратэгіяй, адзначыў Лі Чжаньшу.
Кітай, абвясціўшы аб імкненні дасягнуць піка выкідаў вуглякіслага газу да 2030 года, а вугляроднай нейтральнасці — да 2060 года, уносіць свой уклад у вырашэнне глабальных праблем, якія датычацца клімату і навакольнага асяроддзя, а таксама ў забеспячэнне глабальнай экалагічнай бяспекі, адзначыў Лі Чжаньшу. Ён падкрэсліў, што для выканання абяцанняў неабходныя намаганні па павышэнні экалагічнай дасведчанасці, паскарэнні нізкавугляроднай развіцця, узмацненні мер па прадухіленні забруджвання і барацьбе з ім, а таксама ўдасканаленні адпаведнай прававой сістэмы.
Сёлета экафорум праходзіць пад дэвізам "Зялёнае і нізкавугляроднае развіццё — дзеля сумеснага існавання чалавека і прыроды».