Кітайскі гандлёва-інвестыцыйны кірмаш завяршыўся ростам колькасці здзелак

2021-07-13 16:15:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

27-ы Ланьчжоускі гандлёва-інвестыцыйны кірмаш завяршыўся ў панядзелак у правінцыі Ганьсу значным ростам колькасці падпісаных здзелак.

У ходзе пяцідзённага кірмашу было складзена 697 здзелак на суму 390,92 млрд юаняў. Як адзначылі арганізатары кірмашу, абедзве лічбы апынуліся на 18,7% і 43,2% вышэй за паказчыкі 2020 года.

Кантракты заключаныя пераважна ў сферах новай энергетыкі і новых матэрыялаў, вытворчага абсталявання, сельскай гаспадаркі, біяфармацэўтыкі, культуры і турызму.

Кірмаш накіраваны на пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і сумеснае будаўніцтва «зялёнага» Шаўковага шляху. У ходзе мерапрыемства былі праведзены выставы і канферэнцыі.

Упершыню праведзены ў 1993 годзе, кірмаш з'яўляецца акном для пашырэння адкрытасці паўночна-заходняга рэгіёна Кітая і важнай падзеяй у галіне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ