Фільм "Кітайскія ўрачы" працягвае лідзіраваць па касавых зборах

2021-07-13 16:15:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У панядзелак фільм айчыннай вытворчасці "Кітайскія ўрачы" працягнуў лідзіраваць у Кітаі па касавых зборах, сведчаць даныя China Movie Data Information Network.

У чацвёрты дзень паказу фільм "Кітайскія ўрачы" сабраў больш за 68,4 юаняў, у выніку чаго агульныя касавыя зборы фільма дасягнулі 417,8 млн юаняў.

Фільм заснаваны на рэальных падзеях і распавядае пра самаадданую барацьбу кітайскіх урачоў з COVID-19 ва Ухане.

Другое месца з касай 6,6 млн юаняў заняў фільм "1921". Гэта айчынная драма, якая апавядае пра гісторыю заснавання КПК.

Кітайскі анімацыйны фільм "Царства тэракоты" заняў трэцяе месца, зарабіўшы ў панядзелак 4,9 млн юаняў. Фільм распавядае аб фантастычных прыгодах у падземным горадзе старажытнага Кітая з удзелам знакамітай арміі тэракотавых воінаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ