Колькасць ахвяр абвальвання гасцініцы ва Усходнім Кітаі ўзрасла да 8 чалавек
Колькасць ахвяр абвальвання гасцініцы ў правінцыі Цзянсу ўзрасла да васьмі чалавек, яшчэ дзевяць прапалі без вестак. Пра гэта паведамілі ў мясцовым штабе па кіраўніцтве выратавальнай аперацыяй.
Інцыдэнт адбыўся ў 15:33 панядзелка ў раёне Уцзян горада Сучжоу. Па стане на 07:00 аўторка з-пад абломкаў будынка гасцініцы дасталі 14 чалавек. Сярод іх 8 загінулі, адзін ацалеў і вярнуўся дадому,жыццю пецярых нічога не пагражае. Пошукава-выратавальная аперацыя ў адносінах да 9 прапаўшых без вестак чалавек працягваецца.