У Кітаі павысяцца рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва
Кітайскія ўлады павысяць рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва з пятніцы, заявіў у панядзелак вышэйшы эканамічны рэгулятар краіны.
Па паведамленні Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформаў КНР, з улікам нядаўніх змяненняў сусветных коштаў на нафту, рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва ў Кітаі павысяцца адпаведна на 70 юаняў і 65 юаняў за тону.
Згодна з дзейным механізмам цэнаўтварэння ў Кітаі, калі сусветныя цэны на сырую нафту мяняюцца больш чым на 50 юаняў за тону і застаюцца на гэтым узроўні на працягу 10дзён, цэны на бензін і дызельнае паліва карэктуюцца адпаведна.
Тром найбуйнейшым нафтавым кампаніям Кітая прапанавана падтрымліваць здабычу нафты і палегчыць транспарціроўку ў мэтах забеспячэння стабільных паставак нафтапрадуктаў.