Пяць чалавек загінулі ў выніку праліўных дажджоў у правінцыі Шаньсі
Пяць чалавек загінулі, яшчэ дзесяць прапалі без вестак у выніку моцных дажджоў, якія абрынуліся на правінцыю Шаньсі /Паўночны Кітай/, паведаміла ў аўторак правінцыйнае ведамства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі.
З суботы па нядзелю праліўныя дажджы абрынуліся на горад Сіньчжоу і выклікалі паводкі ў вёсках Тайхуай і Яньтоу, у выніку чаго тры чалавекі загінулі і трое атрымалі раненні.
У нядзелю два чалавекі загінулі, яшчэ 10 прапалі без вестак пасля таго, як у горадзе Цзіньчэн выпала да 268 мм ападкаў, што стала найбуйнейшым паказчыкам за стагоддзе. Ліўні таксама нанеслі ўрон шматлікім пабудовам.
Цяперашнія ліўні былі самымі моцнымі з пачатку сезона паводак у бягучым годзе ў Шаньсі. З 18:00 нядзелі правінцыйны штаб па барацьбе з паводкамі і засухай запусціў механізм хуткага рэагавання на паводкі чацвёртага ўзроўню.